Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Загудзець — заспявацъ. Тады я загудзела гэту песню. Задабурыцца, задубарыцца — заўпарціцца, устацъ дыбам. Задабурыўся, хоць ты кол яму на галаве чашы. Конь задубарыўся ні з тога ні з сёга. Задаўнець — тое, што пачалося даўно. У яе хвароба задаўнела, i лечыць цяжка. Задзірака — задзіра, яршысты. Нарваліся задзірака на неўступаку. Задрыга — нягеглы. Гэтага задрыгу й дзіця адолеіць. Задушша, удушша — астма. Душыць яго задушша даўно. Саўсім задушыла яго ўдушша гэна. Задылдаваты — заносісты, пыхлівы. Ня столькі багаты, колькі задылдаваты. Зажыць — справіць, набыць. Сусед Піліп сабе веласіпед зажыў, насабіраў грошы. Зазвярэць— азвярэцъ, узлецъ, улюцецъ. Так зазвярэў — не гавары да трох. Ён зазвярэў — на людзей не глядзіць. Займішча — распачаты, прамечаны кавалак жніва, касъбы. Заняў займішча — куды там, ці справіцца толькі. Закален — вязкі слой у бохане. Хлеб з закальцам спёкся. Закален у палец. Заканурак — куток, закутак. Схавацца заканурак знойдзіш. Мышка ў заканурак, а кот за ёй. Закіпцюрыць — ухапіць, сцапаць. Сабе дык лепшае закіпцюрыў. Заклямчыць— зачыніць. Пабегла Хадосся на кірмаш i хату не заклямчыла
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 390  ▶