Завітушкі — маладыя качаны капусты. У мяне засталіся толькі завітушкі. Завод — развядзенне, гадоўля. Купіла дзвюх курачак, a ўсё завод быў. Авечкі свайго заводу, воўна ў іх густая. Заводлівая — купленая ці пакінутая на завод. Г эта заводлівая карова. Завозер'е — мясціна за возерам. У завозер'і чарніц гібель. Завознік — той, хто стаіць на млыне ў чарзе (у завозе). I завознікі пакалелі, i коні перастаяліся. Завугліцца — абгарэць. Плашка завуглілася, цяпер ей i веку ня будзіць. Завядолец, завадатай — завадатар. A гэтаму завядольцу абы ўсіх узбунтаваць. А ты, завадатай, пасядзі за хатай! Завязак, завязка — завязь. Агуркі ад першага завязку памочаныя, яны размякчэць маглі. Загавеніць — добра зачарэпнуцъ. Сабе мёду дык загавеніў, аж лыжка трэснула, а мне — рука задрыжэла. Загаіць — вылечыцъ, адратавацъ. Кот сам сябе загаіў, знайшоў траву. Загібець — сканацъ, дайсцг, загнуцца. Ад такой працы я зусім загібею. Загон — запас, затай на чорны дзет. Пенсію палучаіць, дый загону многа тысяч ёсь. Заграшылася— з 'явіліся, завяліся грошы. Як у яго заграшылася, адразу па гарэлку пабег. Загруднік — хвартух. Які ў цябе загруднік модны, з гузікамі
Дадатковыя словы
завозере, завозері, завўгліцца
1 👁