Забаяцца — спалохацца. А я забаялася, што не застану іх. Заблажыць, золажыць — зашкодзіць. Табе не заблажыць схадзіць да лекара. Вып'еш паўшлянкі, i яна цябе золажыць. Забледыш — бледны, зніцелы. Забледыша й вецер убакі водзіць. Заблуд — аблуда, атлум. Гарэлка заводзіць у заблуд іх. Забражыцца — закіснуць, пачаць брадзіць. Ягады ўжо забражыліся, доўга ляжалі ў слоіку. Пі яблычны сок, пакуль не забражыўся. Забратаць — абкруціць. Забратаў карову за рогі й павёў. (Відаць, ад аброці.) Забрусець— зрабіцца цвярдым, як брус (npa вымя); яшчэ — npa твар (з адценнем агіды). У Гілёні віма забрусела. У гэнага начальніка й морда забрусела. Забутэліцца — запіць. Забутэліцца так можна, што ад гарэлкі памрэш. Забыць— адбыць. Паспела сваю радоўку забыць. Забягалаўцы — хто забягае выпіць на хаду. Забягалаўцы п'юць з чарак дый з карэлых яшчэ. Забяліць, засівіць, прысівіць — трошкі забяліць булён, суп малаком. Троху суп забяліла, a ўсё ж ня поены. Малака — толькі засівіць капусту. Хоць трошкі прысівіш булён, усё ж смачней. Завадзісты — пышны, багаты. Бярэзіна завадзістая пад вакном, аж на душы спакой. Заваліцца — сканаць, памерці. Не дачакаюцца, каб я завалілася. Завінацца — шчыра ўвіхацца. Яна так завінулася каля печы, што бліны самі на стол скакалі
Дадатковыя словы
выпеш, заблўд, зблажыць, пюць
1 👁