Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Журоша — чужына. Паехаў казак на журбіну... Журыла — дакучнік, ныцік. Мяне жонка не зажурыць, я сам добры журыла. Жывасіллю — праз сілу. Жывасіллю ўпёрлі мне гэткае дабро. Жываціна — жывёла, птаства. У гаспадарцы павінна быць жываціна. Жывіна— жывое. Ката прынесла ад суседкі, усё ж жывіна ў хаці нейкая. Жыгалка— быстрая, порсткая; яшчэ— жареная. Малая такая жыгалка, як маланка. Так i жыгаіць жыгалка, каб за якога мальца зачапіцца. Жыгун— спрытны ў заляцаннях, юрлівы. Такіжыгун у смаляной кабылкі выпрасіць i мёрзлай сучцы ўцісніць. Жыдавешачка — яўрэечка. Такая ж ладная жыдавешачка — дачушка ў Сімкіна! (Колькі цеплыні!) Жыдзель, жыдзеллё — рэдкая страва. Зварыць жыдзель такі, хоць сёрбай, хоць пі, хоць галаву мый. Жыллё — жылы. Ей атняло ногі й жыллё падцягнула. Жымаласны — падцягнуты, зграбны, паджары. A нашто лішняе мяса, мужыкі такія жымаласныя, крэпкія. Забагацець — зрабіцца багатым. I забагацеў Мікіта, аж страшна. Забарсаць — зашнураваць. Чаравік разбарсаўся — развязаліся шнуркі. Забарсні — халяўкі. Халяўкі, якія забарсаваліся, i зваліся забарснямі. Снег ужо ў забарсні (глыбокі). Па забарсні снег (не дужа глыбокіJ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

журбша
2 👁
 ◀  / 390  ▶