Жаркота— гарачыня. Надаела нашай гаспадыньцы жаркота-пякота. Жарнуць — ударыць з усёй моцы. Мой убытак, твой прыбытак, дай раз жарнуць паміж лытак. Жарсцвяк — пясок, жарства. Нічога не расло — адзін жарсцвяк на гародзі. Жаўжаняткі — малыя жвавыя дзеткі. Для маткі роўныя ўсе жаўжаняткі. Жаўцяк — жоўць; яшчэ— пясок. Жаўцяк у рыбы выцек. Капалі яму — адзін жаўцяк. Жахоцце — жах, жудасць. Такога жахоцця нагаварыў, валасы дыбам сталі. Жванікі — пажванае едзіва, якім, бывае, кормяць малога, яшчэ бяззубага. Сама еш жванікі свае, а мне ня торкай. Жмурнуць — міргнуць, зірнуць прыжмурана. Нічога не сказала, толькі вачмі жмурнула. Жмут — жменя, пук сена, травы; яшчэ — скупы чалавек, стара. Хоць жмуток сена ды ўкініш у яслі. Такі ўжо жмут, такі жмудзяк, што зімой лёду не пазычыць. Жогаль — быстры, шустры. Куды б ні пашоў, а жогаль жох — тут як тут. (Магчыма, адзін з адменнікаў божышча агню.) Жор — жыраванне; яшчэ— апетыт. Якраз рыба на жор пашла. Як нападзе жор, дык сабаку б, здаецца, зжор. Жудзель — парасё. Жудзель як заваліўся ў лужыну, дык i вылазіць ня хочаць. Жур — аўсяны кісель. Як кісель ды кісель дык i жур густы. А каб тому кісялю чырвоныя боты
Дадатковыя словы
жмўрнуць
5 👁