Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Егімора, гімора — пачвара; яшчэ — непригожая жанчына. Спі, неслух, а то егімора прыдзіць. Анця — гімора чыстая, a глядзі ты, якога хлопца забратала. Еданіна — ежа, едзіва. Еданіны было — хоць пуза расперажы. Еджанае — мое, што ўжо елі, спытвалі. Смятана ў слоіку няеджаная, запраўляй халаднік. Езданіна — язда, паездзіны. Лепі дрэнная езданіна, нячым добрая хаданіна. Ёменка — бульба на спажытак. Еменка на емя, а семенка на семя. Ендза — хто енчыцъ. Ад гэтай ендзы й сам заплачаш. Енкат — енк. Каго ўжо там б'юць, што енкат такі стаіць? Есціся — зацята брахаць, звадзіцца. Усю ноч caбакі еліся, не давалі спаць. Ешчы — добры на ежу. Парасёнак папаўся ешчы, нейкая скварка к зіме будзіць. Ёкат — екатанне. Хваціла ёкату, пакуль яго ўгаманілі. Ёлкае — гаркаватае. Леташняя сала ўжо ёлкае, ялчыць на языку. Ёўня — халодная гаспадарчая будыніна. У хаці, як у ёўні. Жабурынне — жабіна ікра. У жаб нораст пачаўся, жабурыння поўная сажалка. Жаласнік — той, хто спачувае, жалее. Жаласніца знайшлася, хочаць заплакаць, ды ня ўмеіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць
3 👁
 ◀  / 390  ▶