Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Дукрыць, здукрыць — кеміць, петрыць; скеміць, прыдумаць. Гэта яна дык добра дукрыць, як мужыка пад'юшыць. Глядзелі яны, глядзелі, тады нешта здукрылі. Дукса — нязграбны чалавек, няўмека. У дуксы рукі — крукі, ні да пугі, ні да навукі. (Аднакарэннае з латышскім duksa — ашалелы.) Дунай — проста рэчка, асабліва ў народных песнях; яшчэ — сімвал прыгажосці ŭ здароўя, чыстая, быстрая, як рака. Шлець мяне маладу ў дунай па ваду. Дунай-дзеўка, вачэй не адарвеш. Дуплё — гняздо. Там галуб дуплё сабе зробіў. Дуралоб — дурны, дуроны. Ня малец, а дуралоба кусок! Дуркеша — дурнічка (спачувальна). Хто ездзіць, хто плывець, а наша дуркеша чэшаць пеша. Дуронік— гарэза, распушчаны. Такі дуроны, такі дуронік, нікога ня слухаіць, робіць што хочаць. Дурэць— гарэзіць, сваволіць. Досыць дурэць, пакуль розгай не атрымаў. Дух — цяпло. Дым не пашоў у комін, даўно не топлена, i ў хаці дымны дух. Дуіннік— засланка, люшка, якая зачыняе дымаход у печы. Адчыніш душнік — дым пойдзіць. Душны — душэўны, спагадлівы. Чалавек ён душны, людское гора ведаіць. Дыня — пахвіна, пах. Стахван як падарваўся, грузячы мяхі, дык з дыняў кіла вылазіць. Пахі дыням! завуцца. Дэрба, дэбра, дэрбіна, дрэба — хударэбрына; яшчэ — няўвішная. Такая дэрбіна, аж рэбры бражджаць. А мая во якая дэрба, ні да чога
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дўшны, падюшыць
5 👁
 ◀  / 390  ▶