Драпачыць — танчыцъ. А ён польку драпачынь, аж гараць падэшвы. Другацца — грукацца. Лягла, толькі ўспалася — другаіцца ў вакно. Друза — друз. Адна друза ляжыць, каб што цэлага. Друка — нязграбная, нягеглая. Такая друка, дзе паверніцца, там i ўпер.ніцца. Друкі — азярод, пярэплат. На друках снапы высахнуць. Дрыгба — топкая зыбістая мясціна, усё узбаўтанае. Узбіўся пацёмначы ў дрыгбу, як толькі ногі выцягнуў. Квашаніна не застываіць i дрыжыць, як дрыгба. Дрыгі — ногі. Ляжыць, задраўшы дрыгі. Дрыжака — дрыжыкі, зябікі. Змёрз на лядзень, без суціху дрыжака б'ець. Дрыль — рыдлёўка. Дрыль кругом жалезам абсаджана, а сама лапата дзеравянная, ёй добра й біцца й мірыцца. Дрэнчыцца — капрызіцца. Дамінічка не выспалася, вот яна й дрэнчыцца. Дубіць — біць, лупцаваць. Жонцы кішкі выпусціў, ён яе й дубіў! ДубкІ — на дыбы. Конь стаў дубкі, як воз не абвярнуў. Дуброва — выгон. А ўжо каровы на дуброві. Дуддзё, дудкі — дубцы, галлё, быллё. 3 быльніку венік звяжу, дык дуддзё каза паесь, а красную лазу ня любіць. Дуды — клопат, справы. Усе дуды набок, трэба збірацца
Дадатковыя словы
бець, дрўгацца, дрўка
4 👁