Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Дзяннік — двор, мясціна ў атачэнні хаты ŭ гаспадарчых прьібудоў. 3 хлеву выйдзіш, i дзяннік загароджаны паміж хлевам i хатай, бываіць крыты. Дзярноўе — дзёран. Каб знаў, абклаў бы магілку дзярноўем. Дзяўчур — як бы паддзяўчына. Усё малая-малая, аж, глядзі ты, дзяўчур які. Длінноцце — цягамоціна. Ад яго длінноцця аж моташна зробілася. Днішка, дэнца — кавалак гладка абструганай дошкі, на якой крышаць сала, цыбулю; яшчэ — донца. Што ты на стале крышыш, вазьмі днішка. У даёнцы дэнца замяніў. Довеч — давеку. Касцюм у яго быў довіч як новы. Дойкі — цыцкі ў каровы, казы. Яна ў мяне аказіла двойню, дойкі па кружцы, яна ў мяне аддоіцца. Дойніца — дойная карова. У Грышчыхі добрая дойніца, малака ўсім хватаіць. Досвіцце — досвітак. Ад досвіцця каня шукаю. Досуг — дападлівы паўсюль. Куды ні павярніся, досуг гэны тут як тут. (Чуецца — дасягацъ.) Дохля— худы, лядашчы, галодны. Гэта дохлітакія ходзюць каля столу (каты). Драбнасюр — дробязны, скупаваты. Ён i над запалкай трасецца, драбнасюр, адным словам. Драбняк — малыя дзеці. У Бурачыхі самы драбняк астаўся, a болыныя павырасталі. Драбязлівіцца — раскідвацца na дробязях. Чаго ты драбязлівішся, лепт бы справу робіў. Драміла, драмлюга — соты, снулы. Я такі драміла, што ўсе мяне абганяюць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 390  ▶