Джагнуцца — стукнуцца, урэзацца. Джагнуўся ілбом у бярэзіну — аж іскры з вачэй. Джвых — імгненна. Я крыкнула, a воўк джвых — i знік у гушчарах. Джгнуць — лупянуць дубцом, крапівой, розгай. Як джгнеш дубцом па ср.цы, дык будзіць старацца. Дзелізна — агрэх. Што баразна, дык дзелізна. Дзеўчынёшка — дзяўчо, падлетак. Ужо дзеўчынёшка, a ўсё яшчэ ў лялькі гуляіць. I Стахванава дзеўчынёшка ўжо выладнела. Дзеўчыцца— калі дзяўчо хоча пачуваць сябе дзеўчынат, пераймаць дарослыя манеры. Ня вырасла да стала, a ўжо дзеўчыцца пачала. Дзецяроб — у каго багата дзяцей. Руплівага дзецяроба баіцца хвароба. Дзівіць, дзіваваць— здзіўляцца. Хто на яе дзівіць будзіць, на страхоцце такое? Дзіклі'вы — дзікаваты, нелюдзімы. Малец дзіклівы, усіх дзічыцца, як у лесі вырас. Дзічка — бародаўка. А наша баба ўмеіць дзічкі зводзіць. Дзічына — здзічэлы выпас, луг. Выпасу німа — адна дзічына, калхоз усё абсеяў лубінам, луг заліло. Дзюгнуць — выпіць, глынуць. Добра дзюгнуў, чуць сябе нясець. Дзюк — дзёўб. Знайшоў пітух ягадзіну, дзюк — i курам аддаў. Дзялёнка— папаска. Узяў дзялёнку сала ў дарогу. Дзяло — клопат, справа. Вот маё дзяло якое. Дзяннецца — світаць, днецъ. Ужо дзяннецца стала, a яго ўсё німа
4 👁