Дасачыць — дагледзець, дапілнаваць. A ўсё-ткі дасачыў, куды злодзя падаўся. Дасвятком — досвіткам, на світанку. Трэба паспець на аўтобус дасвятком. Дасвятком дамоў прышоў. Даспанаваць — дакладваць, казаць, паведамляць. Яна яму ўсё даспануіць. Дасуха — ссушыць. Скваркі дасуха зжарыла. Дасэні — узоры. Настольнік тканы, увесь у дасэнях. Даўгалытая — даўгалыгая, цыбатая, даўгацыбая. I Сцяпан, i жонка яго даўгалытая. Даўгіла— высокі, цыбаты. К ей даўгіла прыбіўся, на ім хоць сабак вешай. Даўжом, даўжо — даўгія дровы. Не парэзалі на кароткія, так даўжом i клалі. Дахаладна — астудзіць, выстудзіць. Дахаладна астудзіў самагонку, пілася, аж душа смяялася. Дашчанік — будынінка, збітая з дошак, паветка, абабітая дошкамі. Па дашчаніку вецір гуляіць, як па вуліцы. Сена склалі ў дашчанік, дождж не дастаніць. Дашчурка, достачка — дошчачка. 3 дашчурак збіў шпакоўню, як вясна прышла. Даясна — нагрэць да чырвані, да белаты. Нагрэў даясна, тады каваць пачаў. Двайнюкі — двайняты. Двайнюкоў ёй салдат ўлупіў. Дваяніцца — дваіцца. Яму ўжо ў вачах дваяніцца. Двойні — вілы на два зубы. Двойнямі добра гной накладаваць, а сена лепі тройнямі. Двух'які — двух гатункаў. Абаранкі двух'якія ў краме
Дадатковыя словы
двухякі, двухякія
2 👁