Далізоўка — прышчэпка. 3 лесу дзічку прыняслі, далізоўку зробілі, прыдалізавалі, цяпер яблычкі caдовыя смачныя. Даліктун, даліктуха— пяшчотнік, спешчаны. Такі ўжо даліктун — не дыхні на яго. Далуках — на зямлі, падлозе, доле. Восы выядуць ігрушы, толькі шалупкі ляжаць далуках. Рабёнак далуках ходзіць. Далячэй — далей. Віцебск ад нас далячэй, чым Лепля. Данава— чыста адмыць, адчысціць. Рачным пяском кацёл данава адшаравала. Дапавалу — перабраць меру, паваліцца. Як пойдзіць да той сіўкі, дык яна напоіць яго дапавалу. Дапакатунку — да ўпаду. Напіўся дапакатунку й крычыць ратунку. Дапэўна — пэўна, дакладна. Дапэўна ведаю — яны вяселля згуляюць. Дарагоўля, даражыння — дарагавізна. Сёлета такая дарагоўля, нічога недакупіцца. Страх ісці на базар, даражыння такая! Дардоха — здаровая, дзябёлая. Дардоха дзеўка — i ў кола i ў мяла. Дармаватая — ладная (булъба, свіння), нічога сабе. Сёлета, дзякаваць богу, бульба ўрадзілася дармаватая. Дармавей — тайней, дзешавей. Яму дармавей былі работнікі. Дармавізна — дармовае, дадзенае, падоранае, набытае без платы. Хочуць усе дармавізны, дзе ўдасца, а дзе й не. Дарыцца — дзяліцца. Мы ўсім дорымся з ей
Дадатковыя словы
дапакатўнку
4 👁