Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Гурунцавацца — хвалявацца, халяраваць, кіпяціцца. Не гурунцуйся гэтак, усё ўладзіцца, пагурак (жывот) згладзіцца. Гусіца — гусь. Як гусіца тая ходзіць, валюхвалюх. Густыш, гусцё, гусцёж, гусцяк, гусцяёк — густое ў варыве. Увесь густыш з капусты выцягаў, а жыжку пакінуў. Ты яму гусцяйку чарэпай. Гутаталка — гушкалка. Малы на гутаталцы й начаваць гатовы. Гутатаць — гушкаць. Пагутатай малога, каб ня р°ў. Гэтазны — гэткі вялікі. Во гэтазны гарбуз пуза сабе адлежаў, не падняць. Дабрапсуй — хто дабро ncye. Купіла б мужыку пінжак, ды гэны дабрапсуй яго ўсё роўна золоціць. Дабрацца — пачаць, падрыхтавацца. Ой, дзеўка, глядзі, дабяруся я да цябе! Дабрына — збажына. Сёлета дабрына надзіва ўрадзіла. Дабура— дыбарам. Вецер пер'е ў вераб'я дабура становіць. Дадушы — далібог. Дадушы, ня помню, як гэта ўсё было, a маніць ня ўмею. Дажаўта— падрудзіць, давесці да жоўтага колеру. Бульбу неяк было дажаўта паджарыць. Даладон— упарты балбатун. Ад гэнага даладона галава забаліць, суціху яму німа. Далбак — дурань. Гультаю й далбаку ўсе клапоту пабаку
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабя, зблоціць, пере
2 👁
 ◀  / 390  ▶