Гругнщь — бубніць, мармытаць. Нешта гругніць, а я пра свае думаю. Груда — змерзлая глеба, без снегу. Па грудзі йсці — як на злом галавы. Грудам — гуртам, юрмой. За ёй кавалеры грудам валяць. Грузалкі — кавалачкі. Гарбуз разварыўся, толькі грузалачкі дзе-нідзе пападаюцца. Грузь — цяжар. Такую грузь валок, во здаравіла. Грыбёт— хрыбет. A пітух заядлы такі — курыцы выдраў увесь грыбёт. Грывісты — з грываю. Конік у нас быў грывісты, спраўны, ляціць, a грыва віх-віх, як мурог пад ветрам. Грыжанка — бручка. Грыжанка маладая смачная, хрупаіш i хрупаіш. Грымотнік — зёлка. На лузе расцець грымотнік, рыхтык дзятлінка. Як гром грыміць, збіраюць, пасля свенцяць i кураць хату. Гудзець — калі свіння кнура хоча. Свіння гудзіць, да кнораза трэба весці. Гукаць — гутарыць, талкаваць. Хоць пагукала з добрым чалавекам. Гулы — водгулле, рэха. Хата пустая — аж гулы йдуць. Пярун як ударыць — гулы далёка йдуць. Гумовікі— гумовыя боты. У гумовіках i ў балота, i з балота — i нага сухая. Гумонны — ганарысты, фанабэрысты. Гумонны — куды там, нікога, апрыч сябе, i відам ня відзіць
2 👁