Гняваш, гнявы (мн. лік) — гняўлівы, сварлівы, злапомны. У гневаша не на мейсцы душа. Гнявы ня ставяць хлявы. Гнянуць — ударыцъ, грымнуць. Як гняну, дык доўга помніць будзіш. Гой — адчайны чалавек, разак. Такі гой — нікому не саступіць. Гойкаць — гукаць, крычаць, клікаць. Гойкалагойкала, каб хто дзе. Вы тут грыбы сабірайце, мяне не чапайце, ня гойкайце. Голлю — галяком. На дварэ зіма, a рабёнак голлю бегаіць. Гоміна — шум, вэрхал, гам; яшчэ — чутка, npaчутка. Гоміна на ўсю хату, нічога не разбярэш. Далёка пра яго гоміна пашла. Гоншчыкі— хто гоніць плыты. Зімой на рум звозюць лес. А вясной, як лёд сходзіць, з пакоту з тары пускаюць лясіны, a іх па рацэ гоншчыкі гонюць. Гоп— гукаперайманне. На адным чаравіку заднік ёсь, а на другім німа, ідзець — адзін гоп, другі шлёп. Грабёлка — грабянец, часадла. А пара-пара грабёлачкі шукаці, А пара-пара русую коску часаці. Грабіна— трупа, дамавіна. Якую грабіну зробілі б, дык i з нечага. Гравінь — граеій. Дарогу гравіням усыпалі. Граміла — вялікі, здаравіла, моцны; яшчэ — няскладны. Грамілу гэтага толькі ў аглоблі запрагаць. Гэны граміла паверніцца, дык i перакуліць лёгка. Грокат — грукат. Ён без нагі, паваліцца — будзіць грокату
Дадатковыя словы
гнянў, гнянўць
3 👁