Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Гладка — зусім, ушчэнт. Гладка забылася, чаго прышла сюды. Гладка збяднеў. Гладкі — укормлены, дагледжсты, спраўны. Ад таго казак i гладак, што пад'еў i набак. Яна баба гладкая, спраўная. Гламызда— нязграбны, неахайны. Такая ўжо гламызда, аж глядзець страшна. Глінабітка — хаціна з жэрдзя й гліны. У глінабітцы зіму перажылі. Глінянік — гліняны гаршчок. У гліняніку крупы лепі ўпрэюць. Глотнічаць — гарланіць, ірваць глотку. Нячым глотнічаць, лепш справай займіся. ГлушнІ — вушы (грэбліва). Што табе — глушні пазаклала, што ня чуіш? Глыжы, глыжэўе, груд — засохлыя, зацвярдзелыя камякі зямлі. Дождж як пашоў, глыжы пабіў, бульба ўзялася, пашла ў рост. Хто палку возьміць, a гэтыя дык грудам. Глык — глыток. Піцця таго ўсяго на два глыкі. Глюганосы — глюгаты. I прыляцеў глюганосы крук. Глюма — глюкаты; яшчэ — няветлы. Глюма такая страшная сядзіць, слова ня скажа. Гнётка — тоўстая кішка. Tакую грузь падымаў, аж гнётка вылезла. Гніліна— хваравіты, слабы на здароўе, западлівы. Такая ўжо гніліна, вецер дыхнець — валіцца. Гнуцікі — санкі з гнутымі капыламі. Гнуцікі такія лёгкія на бягу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падеў
3 👁
 ◀  / 390  ▶