Замураваць — пакрыцца лёдам, шэранню (пра шыбы). Вокны замуравала, нічога не відаць. Вокны, як мядзведзі, замуравала за ноч.
Замухраваты — ценькі, нягеглы. Доўга ў больніцы адлежаў, такі замухраваты стаў.
Замясціць — замяніць. Ты паглядзі, колькі ты замясціла мяса пітухамі.
Занездаравець — занядужыць, падупасці, набрацца хваробы. Сынок мой, нешта занездаравела я. Трэба бульбу пацерабіць ад растоў, можа, яна занездаравела.
Занятка — занятак, нейкая справа. Дровы паціху ў граду складаю, а ўсё ж нейкая занятка ёсь.
Западлівы — хваравіты, часта западае (хварэе). Малы западлівы, з хваробы не вылазіць.
Запал — запар, адзін за адным. Думаіш, што тры дні запал свята будзіць.
Запальчывы, запыльчывы — успыхлівы, хутка загараецца. Мужык у Анюты такі запальчывы, чуць што — халера яго забіраіць. Запыльчывы, алі ня помслівы, караць ня будзіць.
Запіўнікі — якія запіваюць маладую. Прыехалі запіўнікі здалёк.
Заплюснуць — заплюшчыць. Яшчэ адзін хліб — і заплюснуў вочы.
Запоіны — сватанне, калі запіваюць маладую. Паедзім у запоіны, пакуль не перадумалі.
Запуткі, запутнікі — абходныя сцежкі, прасёлкі. З балота сухапуць ня йдзіці, запуткамі, а йдзіце бальшаком.
Запятак — абцас. Насы дзяржацца, а запяткі шлём-шлём.
83 👁