Старонка 61
◀ / 390 ▶
Журбіна — чужына. Паехаў казак на журбіну... Журыла — дакучнік, ныцік. Мяне жонка не зажурыць, я сам добры журыла. Жывасіллю — праз сілу. Жывасіллю ўпёрлі мне гэткае дабро. Жываціна — жывёла, птаства. У гаспадарцы павінна быць жываціна. Жывіна — жывое. Ката прынесла ад суседкі, усё ж жывіна ў хаці нейкая. Жыгалка — быстрая, порсткая; яшчэ — жарсная. Малая такая жыгалка, як маланка. Так і жыгаіць жыгалка, каб за якога мальца зачапіцца. Жыгун — спрытны ў заляцаннях, юрлівы. Такі жыгун у смаляной кабылкі выпрасіць і мёрзлай сучцы ўцісніць. Жыдавешачка — яўрэечка. Такая ж ладная жыдавешачка — дачушка ў Сімкіна! (Колькі цеплыні!) Жыдзель, жыдзеллё — рэдкая страва. Зварыць жыдзель такі, хоць сёрбай, хоць пі, хоць галаву мый. Жыллё — жылы. Ей атняло ногі й жыллё падцягнула. Жымаласны — падцягнуты, зграбны, паджары. А нашто лішняе мяса, мужыкі такія жымаласныя, крэпкія. Забагацець — зрабіцца багатым. І забагацеў Мікіта, аж страшна. Забарсаць — зашнураваць. Чаравік разбарсаўся — развязаліся шнуркі. Забарсні — халяўкі. Халяўкі, якія забарсаваліся, і зваліся забарснямі. Снег ужо ў забарсні (глыбокі). Па забарсні снег (не дужа глыбокі).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 390 ▶