Старонка 50
◀ / 390 ▶
Гняваш, гнявы (мн. лік) — гняўлівы, сварлівы, злапомны. У гневаша не на мейсцы душа. Гнявы ня ставяць хлявы. Гнянуць — ударыць, грымнуць. Як гняну, дык доўга помніць будзіш. Гой — адчайны чалавек, разак. Такі гой — нікому не саступіць. Гойкаць — гукаць, крычаць, клікаць. Гойкала-гойкала, каб хто дзе. Вы тут грыбы сабірайце, мяне не чапайце, ня гойкайце. Голлю — галяком. На дварэ зіма, а рабёнак голлю бегаіць. Гоміна — шум, вэрхал, гам; яшчэ — чутка, прачутка. Гоміна на ўсю хату, нічога не разбярэш. Далёка пра яго гоміна пашла. Гоншчыкі — хто гоніць плыты. Зімой на рум звозюць лес. А вясной, як лёд сходзіць, з пакоту з гары пускаюць лясіны, а іх па рацэ гоншчыкі гонюць. Гоп — гукаперайманне. На адным чаравіку заднік ёсь, а на другім німа, ідзець — адзін гоп, другі шлёп. Грабёлка — грабянец, часадла. А пара-пара грабёлачкі шукаці, А пара-пара русую коску часаці. Грабіна — труна, дамавіна. Якую грабіну зробілі б, дык і з нечага. Гравінь — гравій. Дарогу гравіням усыпалі. Граміла — вялікі, здаравіла, моцны; яшчэ — няскладны. Грамілу гэтага толькі ў аглоблі запрагаць. Гэны граміла паверніцца, дык і перакуліць лёгка. Грокат — грукат. Ён без нагі, паваліцца — будзіць грокату.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 390 ▶