Галіцца — квапіцца. На чужое ня галься, згубіш сваё. Пагаліўся на багацця й узяў пабойню. Галута — безлістоўе, бясснежжа. Уся восінь галутай стаіць — ні лісту, ні свісту. Зіма сёлетняя галутай адстаіваіцца, гола будзіць у засеках. Вясна чарнатой стаіць, галутай. Галы — прагны, ахвочы да нечага. Пітух на ежу гал, гатоў усё з'есці. На дзевак галы, як кот на сала. Галяк — голае месца, дзе вытаптана ŭ спасчана трава. Казу на галяку навязала, дык яна й сквярэцца. Гамнуць — схапіць, узяцъ. Знахопу як гамніць, аж я знячывеліла. Гамолка— акраец, луста, скібка. Добрую гамолку адваліў, сабе не пашкадаваў. Гамонак — гамана, гамонка. П'яны прыдзіць, тады гамонку будзіць. Гандлёўшчык — гандляр. Цяпер усе хітрыя ў гандлёўшчыкі пашлі, дурных німа. Ганьбаваць— грэбаваць. Анічым не ганьбуе, абы кішэню напхаць. Гapa — гарышча. Усцягнулі сена на гару, паспелі. Гарадзішча — плот, загароджа. Ой, вырасла лебяда Вышей гарадзішча... Гарды — горды, каго зает гардыня. Ен чалавек гарды, абы з кім чарку ня возьміць. Гарлач, гладыш — гтдкі, паліваны збан. У гарлачу добра захоўваць крупы. Гарнушак — невялікі збанок, болей нагадвае конаўку. Выпі, выпі, мая душачка, з поўненькага гарнушачка! (Мама любіт прыгаворваць
Дадатковыя словы
зесці, пяны
3 👁