Галабоні — буякі, дурніцы; яшчэ — п 'яніцы. Гэта ўжо галабоня надрузлая, адваленая, такая наспелая сядзіць. Галабоні — п'яніцы гузаватыя! Галабурда— лухта, несусвеціца. Ен нясець усякую галабурду як наняты. Галавабой — слізгоцце. Як падмерзніць — галавабой будзіць. Галавар — кіпень, голы вар. А на снядання галавар. Галайстра— голь, галеча. I у Patii такая галайстра. Галамызы — бязвусы, з голым тварам. I гэны галамызы жаніцца хочаць. Галанож— у чаравіках на босую нагу. Пахмяліцца дык галанож прыпёрся. Галаруч — голымі рукамі. Нёс ваду галаруч, рукавіцы забыўся. Галасуха— плакса. Я такая галасуха была малая. Галата — голае месца, поле. Стаяць недзі каровы на гэтай галаце, травы німа. Галдуечыць — казацъ, балбатаць незразумелае. Збяруцца жыды: гылды-гылды, галдуечуць, пакуль языкі не запацеюць. Галёзаваць — цягацца. Галезаваіць па дарозі, клопату болі ня маіць. Галень — сшараваны венік, ад якога засталіся адны голыя дубцы. Кінь ты гэты галень, ужо ўшчэнт сшараваўся. Галець — жыцъ ў нішчымніцы, не мецъ чаго абуцъ, надзецъ. Пагалела б, тады б знала, а то ей матка прэць i прэць. Галіна— схільнасць, прызванне. Яго сыны пайшлі па сваей галіне: адзін лекар, а другі начальнік
Дадатковыя словы
пяніцы
3 👁