Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Вязгаць— плявузгацъ. Вязгаіш несусвецця нейкае. Вязістае — вязкае. Вязістая дрэва — тапор ня хочаць браць, засядаіць у ім. Вялічча — шмат, багата. Невялікае вялічча ў яго, толькі багатага з сябе корчыць. Вянок — poŭ. Вянкі пчол на суках віснуць. Вяркаць — плакаць, падаваць голас (звычайна npa дзіця). Хто гэта там вяркаіць? Вярзці — нагаворваць, плявузгацъ. Вярэць на яго абы-што, быццам ён ёй мяжу перадраў. Вясельнік — госцъ на вяселлі. A вясельнікі пілі-елі й усмак пабіліся. Вясна— голад, бясхлебіца. У іх летась такая вясна была, чуць выжылі. А сёлета вясны не было — да новіны дацягнулі. Вятка — натоўп, юрма. Так i ходзяць вяткай цэлымі днямі. Вяхотка — звязаная з калючай травы, з вехця мачалка, каб шараваць посуд. Вяхотку сшаравала, пакуль ад а драл а кацёл. Вячнша— трывалае, моцнае. Новы кажух— гэта ўжо будзіць вячніна. Гадавік — жывёліна, якая гадуецца год. Гэты парасяты не гадавікі. Гадзщь — дагаджацъ. Яму гадзіш як благой скуле, а ён цябе ня бачыць. Гадкі — брыдкі. А то ёсь, як рапені, такія гадкія бабы, ідзець, а ў яе жывот на жываце, трыбух на трыбуху. Гайдамаха — гуляка, раскідаха. Ён такі не гайдамаха — не прап'ець
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

прапець
2 👁
 ◀  / 390  ▶