Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Выцвіцець — хапіць гора, нажыцца. Выцвіціць яна яшчэ за ім, гэта пакуль ён такі добранькі. Выцерабіцца — падрасці, падужэць, вылюднець. Глядзі ты, выцерабіўся малец, не пазнаць. Выцерак — валяшчая. Такі ўжо выцерак, yce цёрлі, а замуж запаўзла. Вьіцыбацца — вырасці. Выцыбаўся малец нявогледдзю. (Цыблы — доўгія ногі.) Выцюкнуць— забыцца, вылецець. Мне й з галавы выцюкнула, што збіралася на кірмаш. Вычапкацца — выбавіцца, выкараскацца. Яна ca сваёй хваробы ўсё-ткі вычапкалася. Вычарнець — учарнець. Селіван вычарнеў, худы стаў. Вычварацца — капрызіцца, выкідваць конікаў. Досіць вычварацца, пара за розум брацца. Вычмураць — прыдумляць. Не вычмурай, чаго не было. Вычыхацца — выпарыцца, страціць градусы. Заторкні чым бутэльку, а то гарэлка вычхаіцца й вадой зробіцца. Вышчыгаліцца — прыбрацца, прыфранціцца. Вышчыгаліўся, як на вяселле. Вышывальны — для вышывання. У мяне былі ніткі вышывальныя. Выясніцца — праясніцца, пасвятлець. Сонца выясніцца, a потым узноў хаваіцца. Вязанка — звязка дроў, снапкоў. Вязанку за плечы дый пашоў. Вязанка — вязаная адзежына, свэдар. Вязанку на плечы ўсторкніш, дык i мароз адступіцца. Вязгала — назола, звягло. Змоўкні ты, вязгала
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 390  ▶