Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Выстар, выстарак — перастарэлы. Выстарвыстар, а за маладымі ўпальваець. Адны выстаркі асталіся, маладыя паз'ехалі. Высцяробы — высечаны ŭ згруджаны алешнік. У высцяробах маліннік пашоў. Выталкаваць — прыйсці да пэўнай высновы. Нагаварыліся, паталкавалі, a нічога не выталкавалі. Вытачыцца — узысці, прарасці. Вясной запахла, мята вытачылася. Вытлуміць — запамятаваць, забыцца. Мазгі вытлуміла табе, нічога ня помніш. Вытніца — плакальшчыца. Вытніца добра такі ап лакал а сваю суседку. Вытушыць — патушыць, пагасіць. Трэба газ вытушыць. Выхаджаны — выгадаваны, падрослы. Рабёнак яшчэ ня выхаджаны, малы. Выхадзіцца— зведацъ гора; яшчэ— ачуняцъ, акрыяцъ. Ён у яе выхадзіцца, узнаіць, дзе аракі зімуюць. Цяпер пітух адзін выхадзіўся. Выхарашыцца — прыбрацца, прычапурыцца. Вымыішся, выхарашышся, дык i свет табе палюбеіць. Выхартавацца — прагаладацца. Як выхартываіцца за дзень, дык вечарам усё з'есь. Аж духі падхартала (падцягнула жывот). Ён увесь падхартаны (падцягнуты, станісты). (Ад харта — паляўнічага сабакі.) Выхвэндаць, захвэндаць — вынасіць вопратку, забрудзіць. Выхвэндаў адзежыну, толькі сабаку ў будку
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесь, пазехалі
2 👁
 ◀  / 390  ▶