ну заробіць. Ён перад начальствам выпінаецца, каб заўважылі. Выпладзіцца — вывесціся. Сінічкі выпладзіліся, дзеці рукамі паролі, дык сініца адраклася. Выпруджвацца — напінацца, выстаўляцца. Выпруджваецца што сілы, каб яго заўважылі. Выпукацца— надзьмуцца. Як мячык, выпукаецца й коціцца на кароткіх ножках. Вырабатываць — вырабляць. Хата, дзе скуры партизаны вырабатавалі. Вырабляць — зарабляцъ. Хай служыць, хай вырабляіць сабе пенсію. Вырай — купка, куст. У Грамніцкім бары знайшлі цэлыя выраі грыбоў. Выранджацца— вычварацца, капызіцца, строіцьз сябе. А не выранджайся дужа, знаім, адкуль ты, дружа. Выранджаўся-выранджаўся, пакуль ня ўср.ўся. Вырасці — стаць, вывучыцца. Ейны мужык урач, i яна сама на ўрача вырасла. Вырван — неслух, дуронік, вісус. Вырваноў сваіх прышлюць на лета да дзе да. Вырый — яміна, адкуль выбралі торф. У вырыі вада злецілася, густая стаіць. Высадкі — гародніна, захаваная да вясны. I есці хапіла, i на высадкі асталося. Высачынь, выш — вышыня, высакосцъ. Высачынь такая — дух займаіць. Выскрыпаць — выстудзіць. Зачыні дзверы, а то ўсё цяпло выскрыпаіш. Выспрытніда — налаўчыцца, набыцъ спрыт. Выспрытніліся малыя абіраць вішні
Дадатковыя словы
выпрўджвацца
2 👁