Выладнець — папрыгажэць, паправіцца. Так выладнеў на вачах, аж не пазнаць яго. (Ладны — значыць пазорысты, наглядны.) Вылівень, вылівак— яйка, знесенае без шкарлупкі; яшчэ — азызлы, адрузлы. Калі куры ліюцца, ім таўкуць шкарлупінне ад яек. Вылівень ты гэткі. Вылупак — франт, хварсун, моднік. Гэны вылупак ca скуры вылупліваецца, абы надзецца ня так, як усе. Вылупіцца— прарэзацца, глянуць. 3 раніцы цёпла было, сонца было вылупілася. Вымагаць — прасгць цану за тавар. Платы не вымагала, колькі давалі, прадавала. Вымантачыць — выпрасіць, выцьіганіць. Ён yce грошы вымантачыў у маткі. Вымаўчаць— змоўчыць, незважаць. Ёнкрычыць, я трываю, алі часам i ня вымаўчыш. Вымышлённе — прыдумванне, выдумлянне. Ён ня можаць без вымышлення, усё вымышляіць i вымышляіць, абы ня так. Вымякшыць — вырабіць, зрабіць мяккім. Каб вымякшыла шкурку, дык ей добрая футрачка была б. Падушку вымякшыш, дык галаве лягчэй. Вынас— плата пастуху. Не ў нос яму такі вынас, ласейшага чаго хацеў. Выпарак — неслух. I гэтыя выпаркі-рабяты такія зладзеі. Выпаўзень — скурка, якую скгнуў вуж. Вуж рубашку скінуў; вужы, яны ліняюць, a тады сыходзіць з іх выпаўзень. Выпінацца — вытыркацца, вылучацца, сіліцца. Кожны выпінаецца як можаць, каб якую капейчы
11 👁