Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Выбыць — адбыцъ, пражыцъ свае. Яна ж i нагой не кратала, выбыла свае дні. Вывараць — вывернутый ветрам дрэвы. Вывараць дарогу перагарадзіў. Выгаліць — накасіць. Што ўжо сена выгаліла, на ўсю зіму будзіць. Выграб— збіранне, абіранне. Летась кончык агуркоў пасадзіла, дык ім выграбу не было. Выдурнівацца— прыкідвацца, дуракаваць. Невыдурнівайся — бярыся за розум. Вызалець — азябнуць, азалець. Вызалела дзень i карасіны не дастала. Вызверак — злы, звераваты. Зяць у яе быў такі вызверак, дык яго забілі потым. Вызнаваць — выведваць, разведваць. Малога ў рыззё адзенуць, ідзець вызнаваць, дзе немцы адступаюць. Выказаць — выдаць. Цябе б рэзалі, i ты ж бы выказаў нас. Выкамандаваць — выхітрыць, з нічога нешта зрабіць. Так не так, a ўсё-ткі выкамандаваў сабе на кажух. Выканаць — заходзіцца ад болю. Руку яму адарвала, добра такі выканаіць. Выкат — выраз у сукенцы. Такі выкат, што сіські вывальваюцца. Выкаціць — нарадзіць, прывесці. Каза трох казлянят выкаціла. Выладжвацца — збірацца, адыходзіць. Выпраўляйцеся, выладжвайцеся, сваточкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 390  ▶