Вотачкая — гэткая маленькая. Спешка (бульба) вотачкая, гэта ж большанькая, a ёсь саўсім маленічкая. Вотліж — адлега. Неяк на вотліж не пахожа. Вотрыны — рэшткі ад прасеенай мукі. Бывала, што ў пірог падмешвалі вотрыны. Вохкала — хто вохкае, скардзіцца. Г эта вохкала толькі кволіцца, а пабайнёй не заб'еш. Вуда — віхлясты; яшчэ — с.квапны, які ўсё вывуджвае сабе. Што ты, як вуда, убакі ходзіш? Мікіта — добрая вуда, усё сабе грабець. Вудьір — пухір. Кіпенем ашпарыў руку, аж вудыр ускочыў. Вужок— вужанятка. Маленькі вужок-бліскучыя вушкі. Вужка нехта забіў, a вужыца адна асталася. Вужэлкі, вужла'ё — неслухі, вачапоры. Вужэлкі малыя так i пілнуюць, каб у шкоду залезці. Вужлаўё малое, галаву атлумілі. Вулі — галубы; яшчэ — галубоў прызываюць: вулівулі. Вуляцькі-вулі, ляціце сюды, дзяўбіце пшаніцу. Вуллё — вулей, калода. За вуллё кожнае падатак плаці. Вурыць — біць. Як увурыў яму, дык ён далоў з усіх капылоў. Вусацень — в усач. Вусацень гэны нічога ня poбіць, толькі вусы падкручваіць. Выбіцца — спрацавацца, стаміцца. Выбіўся як шпак на гэтай рабоці. Выбушнець, пабушнёць — раздабрэць, наліцца сілай, вылюднець, памужнець. Глядзі ты на яго, як выбушнеў. На вачах дзеўчынёшка пабушнела. 3S
Дадатковыя словы
вужлаё, вўда, вўлі, забеш
6 👁