Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Вірун — несутрымны, няўрымслівы. Малы, як вірун, ні пастаіць, ні пасядзіць, кіпіць увесь. (Магчыма, ад паганскага бога віроў.) Віхліцца — круціцца, скакаць, лашчыцца. Сабака віхліцца каля яго, есці хочаць. (Ад віхляць хвастом.) Віхтацца — хістацца. Галіны віхтаюцца на ветры, як не паламаюцца. Нага я віхтанулася, я чуць не завалілася. Віціна, выціна—розга, дубец. Віціну выхвачу ды адхварашчу пасярод Вушачы. Вішнеўнік — вішняк. Вішнеўнічак выцыбаўся ўжо. Вішшо — вецце касатай бярэзіны, якое звычайна ламаюцъ на венікі да Пятра. Пойдзем вішша наламаім, венікаў навяжам. (Магчыма, першапачаткова гучэла як віссё, бо вісела.) Вобалачка — аблачынка. Ты, як ціхая вобалачка, плывеш. Возерка — азярцо. I возірка такое кругленькае, як сажалка, яно топкае. Возка— заезд. Дзве возкі зробілі, дык троху сена прывязлі. Волаць — танюткія, кшталту нітак, костачкі ў рыбнай мякаці. Смашная рыбіна, алі волаці многа. Вонка, вонкі — за дзвярыма, на двары. Чаркі трэба, i дзе ён дзеўся вонка? Ворах — страх. Аж у мяне ворах па делу пашоў. (Здаецца, што варушацца валосікі на целе.) Восець — асецъ, гаспадарчая будыніна. Восець пасадзіў на шасткі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 390  ▶