Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Ой, дзед, ты мой дзед, А я твая бабка. Шануй мяне, вяльмуй мяне, Каб я была гладка. Верасянка — гліна, змешаная з верасам. Гліну з дробна пасечаным верасам месяць i з гэтага робяць сцены абораў, хлявоў. ( На Уишччыне бачыў у Двары Пліна.) Вернікі — верныя ў каханні, у дружбе. Наша дваіх зэкаў на самалёт правяла, такія яны вернікі — да першай падушкі. Верхам — мецъ у ладу над некім. Зямля па ім верхам была. Жонка па ім верх паняла. Па ім верхам едуць, як на пастуху. Верхнік — верхні камень у жорнах. Ніяк не маглі верхнік узвалачы. Ветрагон, ветрадуй — ветраны, не гаспадар свайго слова, лёгкі на абяцанкі, пустадомак. Ветрагону веры німа, толькі абяцанкі-цацанкі. Разумны ня чуіць, што ветрадуй ветрадуіць. Такі ветрадуй, што божа ратуй! Відошна — відавочна, яўна. Тут жа відошна сасуды адкрыты. Відошна, што саўсім нядужая. Вілатая — у два ствалы (як вты). А ў нас на дворышчы бяроза вілатая стаяла. Вілачнік — куток каля печы ў парозе, дзе стаяць вілкі, чапёлы, гальні. Пастаў у вілачнік свой кій. У цябе ў галаве, як у вілачніку, усё стоць стаіць. Вірлун— укаго воны навыкаце. Маўчыць, вірлун, толькі вірламі варочаіць. Вірлы, варлы — вочы. Што ты свае вірлы паказеліў — ніхто цябе не баіцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁
 ◀  / 390  ▶