Варанджацца— прыкідвацца, строіць з сябе. А не варанджайся ты дужа, быццам у цябе розум па патыліцы цячэць. Варацакі — ваніты. У яго жывот хворы, даводзяць яго варацакі. Варголы — даслоўна: голы вар. «Я табе, сынок, сягоння варголы звару», — жартавала мама. Вархопкі — пажыткі, манаткі. Пахапалі свае вархопкі й хутчэй дадому. Варыўня — будыніна, дзе гатуюць ежу. Яна ў сваю варыўню ўсё цягніць. Ватарга — гурма, зборня. Гляджу, едзіць цэлая ватарга, канца не відаць. Ваўкаедня, ваўкаўня— ваўчынае логава (логвішча, логаўе); яшчэ — няўтульная будыніна. У ваўкаедні трох ваўчанят бачылі. У хаці, як у ваўкаедні, халодна. Хата пустая, як ваўкаўня. Ваўкарэзіна — абразлівы зварот да каровы, каня. Стой, ваўкарэзіна, каб на цябе ваўкі! Ваўначоска — майстэрня, дзе чэшуць воўну. Паўдня на ваўначосцы выстаяла, пакуль кузлак воўны счасала. Вачапор — вісус, накольнік. Вачапоры на шкоду скоры. (Даслоўна — хто порыць вочы.) Вашанок — маленькая вошынка. Вашанок у галаве засвярбеў. Веяць — гнаць, каціць. Кляновая лісціначка, Куды цябе вецер веіць: Ці ў бор, ці ў даліну, Ці ў шчырую баравіну? Вельмаваць — прывячаць, частаваць
12 👁