Вада — урок, урачэнне. На мальца вада нейкая найшла, сохніць i сохніць. Вададых — шустры, быстры, хваткі. Ну й ён вададых які! (Магчыма, іменне паганскага божышча.) Вадзіцца — дазваляцъ сябе весці. Казёл не даецца вадзіцца. Вадзіць— уракаць, шкодзіць. Хай табе ня вадзіць! (Не ўрачэ.) Хлеб у дарозі не завадзіць. Вадзюга— вадзяністае варыва, без навару. Густое не жыдкое, а вадзюга гэтая, што з яе толку. Вайлакі — валёнкі. Адлега, а ён без галошаў у вайлаках ідзець, мусіць, у яго ў галаве сто грам. Нага ў вайлаку — i мароз па баку! Вайстрак — востры канец, вастрыё. Якраз у нажы вайстрак зламаўся. Вайстранка — болька. Усё цела вайстранкі абсыпалі. Валатоўка — курган, насып. А за валатоўкамі Доўжыца, рэчка-бягушка. Валатоўка была ў Крошыні, Букатачкай звалася. Валяка — гулътайка. Дзень паробіць, два не, такая валяка. Валяны — навалены. Тут лес валяны, бура была ўсхадзілася. Валяўка — прасталытка, гулявая, даступніца. 3 кім толькі ні валялася валяўка гэная, i яму заплела. I дачка ў яе валяка, валяшчая скурка. Вандзэлак — хатулъ, клунак. Бабкі, хапайце свае вандзэлкі. Ванцак — боль у жываце. Ад ванцака зёлкі ў мяне ёсь добрыя
5 👁