Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Бягок — бягун, быстры. Такі ўжо бягок, што ўсюдых дападзець, усюдых паспеіць. Бядзіць — турбаваць, непакоіць. Мне адно бядзіць, як гэта канцы з канцамі звесці. Бяздолле — нешчаслівасць. Закурыўся a дробненькі дожджык Ды па чыстым полю. Зажурыўся мой татулька Па майму бяздоллю. Бязлюднік — нелюдзімы. Бязлюднік i свайго голасу ня любіць. Бязручыца— няўмека. Такая бязручыца — ні пашыць, ні памыць. Бялюсь, белюсёк — бялюткі, выпешчаны, дагледжаны. Сынок мой, белюсёк мой, хоць нагледжуся на цябе. Бярно — бервяно. Бярно ў бярно — аж звініць, усе бёрны здаровыя. Бярэннік — хто бярэ. Было б што даць, а бярэннікаў знойдзіцца. Бяспецкаль— кепскіўмец, няспрытны. Бяспецкаль толькі псуець усё. Ці ж бяспецкаль можаць нешта людскае зробіць? Бясштэннік — бедны, хто нават штаноў не мае. Бясштэннікі ў калхоз ціснуліся, каб ср.ку прыкрыць. Вабіць — прыманъвацъ, прыцягваць. Ляснік быў, як на ваўкоў ішлі, ён выў ваўком, вабіў іх. Вавіла — мужчына, муж. Вавіла ёсь, дык i дзеці ёсь. Ваган— тоўсты, пуцкалаваты малы. Сядзіць ваган, як маленькі пан. зз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бязрўчыца
14 👁
 ◀  / 390  ▶