Брысік — укормлены, дагледжаны, гладкі. Глядзі ты, які брысік вырас, — хоць на ім нажы йстры. Брэд — спажыва, здобыч. Каза сама на брэд ходзіць, a казляняткі на ваўчынай шкуры качаюцца й мамкі дажыдаюцца. Бубён — бубен. Дзеўка ў бубён біла, як малаціла. Бугаяваць — халасцякаваць. Пабугаяваў малец уволю, усё ня мог знайсці дзеўку па свайму калену (па сабе). Бугіня — гатунак бульбы. Дала мне бугіні на развод, пагляджу, што вырасціць. Бугрынкі — пагоркі, бугаркі. A тыя бугрынкі я ўсе зраўняў. Букатка— печыва, булочка; яшчэ— узгорак. Мама зранку букатак напякла. Патрапіш у лесе на букатачку — там ягад батата. Букіш — цвялілка для барана. Баранька, букіш! Бушлаватая —разваристая, сотая. Бушлаватая бульбіна ў руках рассыпаіцца. Бушлаваць — трывожыцъ, непакоіць. Не бушлуй ты ейную старасць, асцепяніся. Быдлюк, быдлюга — хамаваты ці зладзеяваты. Як стаў хадзіць у начальніках, дык такім быдлюком зробіўся. Гэты быдлюга так i пілнуіць, каб што сперці. Былле — быльнік, дзікая трава. Цыганскія хаты без сяней стаяць, гароды пазарасталі быллем да вокан. Быць — быццам, нібыта. Сню, быць мы з Іванам ідзём лугам, а луг увесь у званочках. Бягельня — болота, прорва. 3 гэтай бягельні век ня вылезіш
8 👁