Брандзаваны— у бронзавай аздобе. Конь маляваны, хамут брандзаваны, толькі ў сваты ехаць. Братавіты — дужа блізкі сябра. Ён мой сябра братавіты, як сабе, веру яму. Брахлівы — фрывольны. Ад ейных брахлівых песня)ў аж у пятках колка. Брацца — адыходзіць. Старыя па адным на той свет бяруцца. Брацюлечка—ласкаваенайменне брата. Спраўляў брацюлечка пярсцёнкі ў горадзі. Бруд — гной пры нарыве. Скуліна прайшла, а стрыжэнь застаўся, бруд выйдзіць. Бруёк, бруячок — рабацінне на вадзе. Сягоння бруёк маленькі. Бруячок, як на ляшчу луска. Брухмень — пузач, брухач, пузацень. Такі брухмень — па зямлі пуза валачэцца. Брыгаць — патрошку капаць, накрапаць. Дождж брыгаў-брыгаў ды так i не сабраўся пайсці. Брыдзіцца — гідзіцца, грэбаваць. Я брыджусятакога кавалера, такога п'янюгі. Брыдзь — брыда, брыдота. Не падыходзь да гэтай брыдзі. Брызентовікі — брызентавыя пашлапні, туфлі. У брызентовіках добра ад даўгоў уцякаць. Брызлае — закіслае малако. Вячэрашняе малако брызлае, толькі бульбу праганяць. (Брынза, думаецца, таго ж кораня.) Брыка — спецыяльны воз для перавозкі сена, саломы, высокія бакі накрачаны жэрдкамі. Звычайна ў брыку месціцца да двух беркаўцаў сена. За дажджом прывёз яшчэ брыку сена
Дадатковыя словы
пянюгі, скўліна
14 👁