Блоціць— марнавацъ, псавацъ. Нечагакозамі сена блоціць, яны й лыка з'ядуць. Толькі сукно золоціў, а паліта не пашыў. Блыт — блуд. Рана дзеўка ў блыт пашла, золыталася з шантрапой. Блытаўка — баламутлівая, падкая на мужыкоў. Зблытнуўся, сыйшоўся з нейкай блытаўкай. Блэнда — валацуга, гулёна. I гэна блэнда ўжо цягнецца. Блэндзіць — псавацъ, блоціць. Ня блэндзі мурог такой касьбой. Блядзець — бляднецъ. Зялёненькі вінаград Урадзіўся напагляд. Як Рыгорка паглядзеў — Вінаградзік паблядзеў. Блядэра — прасталытка. Надта ж заядлая блядэра, нічога ня скажаш. Богамалельня — малельня, малітоўны дом. Там была жыдоўская богамалельня. Бой — бойка. Ён пабіўся, дык за бой i адседзіў. Боссю — басанож. Нікіпаравы малыя й зімой боссю з хаты вылятаюць. Боссю пойдзем па расе. Бось — басата, галадранцы. Сабралася бось з усяго свету. Боўтка — боўдзіла, бязмозглік. I гэта боўтка тут пад нагамі блытаіцца. Бражджэль — сухая палка, кій, калі кінуць — бражджыцъ; яшчэ — усё высушанае. Ён ужо ўніз расцець, як бражджэль зробіўся. Бражджалёў напякла, німа чаго ўкусіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зблоціў, зблыта, зядуць
31 👁