Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Бацяны — дзеці, сыны. Прыхаджу дамоў, a маіх бацяноў німа. Бачына — бок, бакавіна. За бачыну дзеўку пашчыпаіш. Бачэнак — маленькая бочка. Сёлета ажно пяць бачэнкаў грыбоў насаліла. Беганіна — бегатня, марныя клопаты. Беганіны на цэлы дзень, а заробку на день. Ад беганіны ногі адбіў, а толку ніякага. Безздароўе— немач, хвароба. Маладому ні стому, ні злому не было, а старога безздароўя спасцігла. Белата — белізна. Такой белатой аддаець лайно. Беліна — бель (гатунак яблыкаў). А яна беліна была, ад яблыкаў аж сукі трашчэлі. Белле — святочная апратка. Надзявайся, бабка, у белае белля, Павязу я цябе з сабой на вяселля. Белюга — белая гарэлка. Дай якой белюгі пацягнуць, а то ад віна галава баліць. Беркавец — дзесяць пудоў. Спраўнай карові на зіму беркаўцаў пад дваццаць сена трэба, ня мені. Біць — ісці напралом, уцэла. Куды мы б'ём у хмызы, дарога ж збоку. Благаваты — слабы, кепскаваты. Конь благаваты, а трэба дзёран уздзіраць. Благата— дрэнны, дрэнь. Пашлі мы ў клуб, а там сабралася адна благата. Блажыць — робіцца блага. Блажыць яму нешта пасля пачастунку. Блот — марнаванне. Піцаваў, працаваў, a ўсё ў блот пашло, як чорт золоціў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бём, зблоціў, цягнўць
8 👁
 ◀  / 390  ▶