Балацюгі — заросдыя балоты. У балацюгах жывець страх. Балмач — бесклапотнасць, бяздум'е, аблуда. Так i пражыў цэлы век балмаччу. Бандыкі, бэндзі — несці малога заплёччу. Вазьмі сынка бандыкі — хай расцець вялікі. Банкарт — байструк. Банкарты гуляюць у карты, a бацькавы дзеці ламаюць клеці. Барабаніць — брынкаць, іграць. А на йскрыпку йграюць, А на цымбалах барабаняць. Барвічная — баравіковая, дзе растуць баравікі. Г эта самая барвічная мясціна. Барляцца — вадзіць лыжкай ў варыве, квэцацца, вэдзгацца. Пабарляўся ў місі, a есці ня стаў. Не барляйся, a еш, што далі. Барычное — насенне буракоў, морквы, капусты. Пагодай паспелі барычное пасеіць. Басоля — басэтля. Цяпер бабі не да солі, як зайгралі ў басолі. Басці— у парта казаць глупства. Што ты бадзеш адно й тое як бык? Баўдур, байдур — дурань, ёлуп. 3 баўдурам гаварыць — толькі язык студзіць. Урадзіўся такі байдур, што сорам бярэць. Бахар — каханак, хахаль. У яе бахары невыводныя. Бахмачы — гронкі, кутасы. Хмель абвіўся каля алешыны, a з бахмачамі вецер дурэў. Бацькоўшчына — родны кут, родныя мясціны, сядзіба. Г эта бацькоўшчына, я тут вырасла
Дадатковыя словы
баўдўр, бяздуме
8 👁