Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Бабнік — малы, гито не хоча аставацца без бабуni. A гэнаму бабніку трэба, каб баба карміла, паіла, спаць клала й калыханку пяяла. Бабовішча — зямля, на якой раслі бабы. Цвіцела макоўка на бабовішчы, Спі, мая дурнішча, на саломішчы. Бавіцца, забавіцца — затрымлівацца. Схадзі, толькі доўга ня баўся. Дзе гэта наша мама бавіцца нешта. Як забавіцца ў гасцях, да начы дома німа. Бавіць— забаўляць, глядзець малога; яшнэ— npaводзіць час. Ён дзіцё бавіў. Ня робіць, а час бавіць. Баган — багун. Баган добра ад клапоў хату paтуіць. (Магчыма, ад багны.) Багатырка — багатая, багацейка. Равуць валы, равуць, Багатырачку вязуць. Бадэка— патарчака, нешта адрэчнае, няскладнае; яшчэ — няўмека, бязручка. Прывалок з лесу нейкую бадэку, хочаць зробіць кій сабе. Кусок чалавека — бадэка, у яго ўсё з рук валіцца. Баёк — удзельнік бойкі, задзіра; яшчэ — маленькі бой, драчка. Свярбяць кулакі ў байка. Чым якая сварка, лепі маленькі баёк. Байбас — пераростак, боўдзіла. Такі байбас — i ў першы клас! Балабок — пустабрэх, балбатун. У балабока галава не баліць. Балакі — аблокі, аблачыны. Па небі ходзюць такія цяжкія балакі. Баламут— чмут, галавадур. Чмут-баламут, у чортавы лапці абут. (Мама тлумачыла: не баламут, а беламут, бо белае муціць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁
 ◀  / 390  ▶