Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Ахопак — бярэма, шмат. Яны там ахопкамі грошы палучаюць на шахтах. Ладны ахопак i сабе прынёс. Пітух як даў у нагу, кроў ахопкам ліецца. Ахосал — заляцанец, сюбар, хахаль. I ў яе ўжо свой ахосал завёўся. (3 ідыш — кавалер, жанішок.) Ахрап'е — ежа для сетей, ссечаная трава, бацвінне, дабаўляюць яшчэ бульбы, буракоў. Рана устала, ахрап'я насекла. Ахэлак — ахапак, ахопак. Ладны ахэлак са стогу выскуб. Аціхацца — суціхаць, сцішвацца. Вея аціхнецца, можна будзіць у лес паехаць. Ацялякаваць — марудзіць, не спяшацца. Не спяшай, ды не ацялякавай. Зроб гэта не ацялякаваючы. Ацяробкі, цяробкі — лушпіны ад бульбы, буракоў. Ацяробак узялі на сушылцы, а ўсё ж парсюку прысмакі. Ачалавечыцца, пачалавечыцца — ажаніцца, узяцъ жонку; яшчэ — зрабіцца чалавекам. Бугаяваўбугаяваў дый ачалавечыўся. Я думала — яна пачалавечыцца нарэшці. Ачопісты — у каго шьірокі азадак. Такая ачопістая, што ў дзверы не пралезіць. Ачужэць — адбіцца ад радні, забыцца на родных. Ачужэла дачка, на бацькоў забылася. Ашаколы — труха, точыва, nacei, шашча. Шашаль так паточыць, што адны ашаколы астаюцца. Ашургаць — скончыцца, перастацъ. Дождж аціх, зараз ашургаіць. Ашчыцщь — шчыльна абабіць дошкамі, дратцамі. Ашчыціла пуню, каб кот куранят не цягаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ахрапе, ахрапя, ашўргаць
6 👁
 ◀  / 390  ▶