Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Асцявільна — дзяржальна восцяў. Закалоў шчуку восцю, як асцявільна не зламалася. Асыпка — мука нізкага гатунку, ёй пасыпалі ахpan 'e, мешанку. Мех асыпкі ўдалося купіць, a ўсё ж парсюку нейкая закраса будзіць. Аталпіць — апанаваць, перапоўніць, наваліцца. Аталпілі ўсю вуліцу — не прайсці. Атанець — схуднець. Аментам атанела — так спаліла яе хвароба. Атвадзець — зрабіцца вадзяністым. Ежа, пакуль стаяла, гладка атвадзела. Атлёт — хват, зух. Такі атлёт, што х.ем прапаліць лёд. Атлум — ачмурэнне, аблуда. Усе гэты выбарывыдуры — толькі атлум галавы. Атнімка — анучка, якой атнімаюць, выцягваюць кацёл з печы. Кашуля, як атнімка, чорная. Атожылле — парасткі. Ад яблыны атожылля пашло. Бульба ўся атожылля пусціла, трэба скарэй садзіць. Атопак — стаптаны чаравік; яшчэ — npa недалужнага хлопца. Якія атопкі ўссуніш на ногі, a ўсё ж ня босы. I ейны атопак нешта з сябе корчыць. Атрусіцца— прывесці трусянят. Яна, чараўніца, счаравала: труска атрусілася, a трусяняты памёрлі. Атуросце — парасткі. Маленькую яблыньку прынясла, пасадзіла, яна прыжыла, i столькі атуросця ў яе. Ахапак — гурма. Ідзем усім ахапкам дамоў. Ахмурэць— ап'янець, ачмурэць. Нятак захварэў, як ахмурэў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

апянець
8 👁
 ◀  / 390  ▶