Асеціць — абс.есці, атабуніць, апанаваць. Яго ж не сямёра асеціла (не шмат дзяцей). (Яўна ад сеткі.) Асецішча — месца, дзе стаяла асець (восець). На асецішчы буракі ўрадзілі. Асівець — пасівець. А як жа ты асівеў, а мой жа ты свой. Асіта — сітнёг. Асіты з берагу нажала на подсціль. Аслонак — там, дзе сонца, прыслонак. Кот сядзіць на аслонку й курню пяець. Аслухаць — пачуць. Тады аслухалі, што другая баба храпіць. Аслядаваць — высачыць, знайсці na следзе. Мы ўвялі слядочак На сваткі дварочак. Дзе мы яе аслядуем, А там мы i заначу ем. Асмакавацца, абсмакавацца — адчуцъ смак у ежы. Як асмакуешся, за вушы не адцягніш цябе. Асобенна — асобна. Яны й спяць, i ядуць асобенна. Астатнік — апошні, хто адстае. Ня будзь выдатнікам, ды ня будзь i астатнікам. Астрашыцца — спалохацца, узяць у страх. Ці я астрашылася так, ці што? Астроў — востраў, астравок. А пасярэдзіне Плінскага возіра астроў. Аступіць — абступіць, акружыць. A людзі іх acтупілі кругом. Асунуцца — занядужыць, заняпасці, астарэць. А ты йдзі ў прыстарэлы дом, як асунішся
12 👁