Аповалач — цямрэча, зацем, заслань. Аповалач вочы завалакла, нічога не відаць, іду як сляпая. Аполак — дошка з краю бервяна, гарбыль. Тынянка абабіта аполкамі, і добра. Апромеццю, промеццю — стрымгалоў, не зважаючы ні на кога. Як угледзіць бацьку, апромеццю ляціць. Апрыч — асобна. Ад усіх апрыч сядзіць. Апрычонкі, асабенкі — смачная ежа, якую трымаюць асобна для пестунка. Ён толькі асабенкі есь, зласелы, здураны. Апсік — прэч, уцякай (вокрык на ката). Апсік, дуронік! Апурхнуць — натапырыць пер'е, абвяць. На такой золі куры апурхлі. Апячы — спячы, запячы. У печы апяку печанёўку. Арфаваць — веяць, правейваць. За дзень столькі мяхоў жыта наарфавалі. Асада — драўляная акантоўка акна. Асаду паставілі, засталося толькі рамы ўставіць і зашкліць. Асва, асвіна — аса. Проста асвой у вочы лезіць да яго, не адбіцца. Асвіна прыстала — не адмахацца ад яе. Асвер — жардзіна ў студні, на якой трымаецца вядро (журавель). Асвер задзёр шыю ўгару з вядром у зубах. Асвойчыць — прыручыць, зрабіць свойскім. Пакуль сабаку асвойчылі, усе пакусаныя хадзілі. Асвяраць — падважваць. Асвер бярно, а я моху падторкну. Асвяціць — асвятліць, пасвяціць. Запалю я свечачку, асвячу я сцежачку.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁