Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Алеха — волъха. Насек белай алехі, усё ж дровы будуць. Амердзіцца— апрсіцівець, зорыдзець. Амердзіўся ён мне, нідзе ад яго праходу німа. Амердзілася мне ўсё, куды ні глянь — свінні, а ня людзі. Анадоень — надоечы. Анадоень яшчэ бачыліся, І на табе — памерла. Анелюбёць — знелюбецъ. Анілюбела мне гэта хата, ды ня ведаю, куды ўцячы. Анінютанькі — нізавошта, ні ў якім разе. Да paботанькі анінютанькі, а да любатанькі, ах, мае матанькі. Апагодзіцца — распагодзіцца. Як апагодзіцца, дык гэтыя травы бяруць i ў ямы кладуць. Ападанкі, ападонне — ападак на дне катла ці мгсы; яшчэ — апалая садавіна. А яму асталося толькі ападанкі з'есці. Узвар увесь выпілі, адно ападонне асталося. Наліў ападоння й частуіць, пі сам. Цэлы мех ападанак назбіралі. Ападоліцца — быць у жонкі над слухом. Быў малец як малец, ды ападоліўся. Апантаны— утрапёны, нястрыманы, звар'яцелы. Апантанаму й мора па калену, i хмары па барадзе. Апаследкі — рэшткі, астаткі. Апаследкі дошак ссуну ў з матпыны. Апіра — anopa. Г эта мая апіра надзейная. Аплэвуш — ацеслівы, непадцягнуты, няўзглядны. На такога аплэвуша ніякая дзеўка не паглядзіць. Аплятанік, пляцёнак — буталь, аплецены лазой. Бражкі быў цэлы аплітанік, дык выпіў адзін. Пляцёнак бражкі на стол — гуляй да ночы, пакуль запацеюць вочы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

збрыдзець, зваряцелы, зесці
13 👁
 ◀  / 390  ▶