ну заробіць. Ён перад начальствам выпінаецца, каб заўважылі.
Выпладзіцца — вывесціся. Сінічкі выпладзіліся, дзеці рукамі паролі, дык сініца адраклася.
Выпруджвацца — напінацца, выстаўляцца. Выпруджваецца што сілы, каб яго заўважылі.
Выпукацца — надзьмуцца. Як мячык, выпукаецца й коціцца на кароткіх ножках.
Вырабатываць — вырабляць. Хата, дзе скуры партызаны вырабатавалі.
Вырабляць — зарабляць. Хай служыць, хай вырабляіць сабе пенсію.
Вырай — купка, куст. У Грамніцкім бары знайшлі цэлыя выраі грыбоў.
Выранджацца — вычварацца, капызіцца, строіць з сябе. А не выранджайся дужа, знаім, адкуль ты, дружа. Выранджаўся-выранджаўся, пакуль ня ўср.ўся.
Вырасці — стаць, вывучыцца. Ейны мужык урач, і яна сама на ўрача вырасла.
Вырван — неслух, дуронік, вісус. Вырваноў сваіх прышлюць на лета да дзеда.
Вырый — яміна, адкуль выбралі торф. У вырыі вада злецілася, густая стаіць.
Высадкі — гародніна, захаваная да вясны. І есці хапіла, і на высадкі асталося.
Высачынь, выш — вышыня, высакосць. Высачынь такая — дух займаіць.
Выскрыпаць — выстудзіць. Зачыні дзверы, а то ўсё цяпло выскрыпаіш.
Выспрытніцца — налаўчыцца, набыць спрыт. Выспрытніліся малыя абіраць вішні.
72 👁