Выладнець — папрыгажэць, паправіцца. Так выладнеў на вачах, аж не пазнаць яго. (Ладны — значыць пазорысты, паглядны.)
Вылівень, вылівак — яйка, знесенае без шкарлупкі; яшчэ — азызлы, адрузлы. Калі куры ліюцца, ім таўкуць шкарлупінне ад яек. Вылівень ты гэткі.
Вылупак — франт, хварсун, моднік. Гэны вылупак са скуры вылупліваецца, абы надзецца ня так, як усе.
Вылупіцца — прарэзацца, глянуць. З раніцы цёпла было, сонца было вылупілася.
Вымагаць — прасіць цану за тавар. Платы не вымагала, колькі давалі, прадавала.
Вымантачыць — выпрасіць, выцыганіць. Ён усе грошы вымантачыў у маткі.
Вымаўчаць — змоўчыць, не зважаць. Ён крычыць, я трываю, алі часам і ня вымаўчыш.
Вымышленне — прыдумванне, выдумлянне. Ён ня можаць без вымышлення, усё вымышляіць і вымышляіць, абы ня так.
Вымякшыць — вырабіць, зрабіць мяккім. Каб вымякшыла шкурку, дык ей добрая футрачка была б. Падушку вымякшыш, дык галаве лягчэй.
Вынас — плата пастуху. Не ў нос яму такі вынас, ласейшага чаго хацеў.
Выпарак — неслух. І гэтыя выпаркі-рабяты такія зладзеі.
Выпаўзень — скурка, якую скінуў вуж. Вуж рубашку скінуў; вужы, яны ліняюць, а тады сыходзіць з іх выпаўзень.
Выпінацца — вытыркацца, вылучацца, сіліцца. Кожны выпінаецца як можаць, каб якую капейчы
76 👁