Старонка 39
◀ / 390 ▶
Вотачкая — гэткая маленькая. Спешка (бульба) вотачкая, гэта ж большанькая, а ёсь саўсім маленічкая. Вотліж — адлега. Неяк на вотліж не пахожа. Вотрыны — рэшткі ад прасеенай мукі. Бывала, што ў пірог падмешвалі вотрыны. Вохкала — хто вохкае, скардзіцца. Гэта вохкала толькі кволіцца, а пабайнёй не заб'еш. Вуда — віхлясты; яшчэ — сквапны, які ўсё вывуджвае сабе. Што ты, як вуда, убакі ходзіш? Мікіта — добрая вуда, усё сабе грабець. Вудыр — пухір. Кіпенем ашпарыў руку, аж вудыр ускочыў. Вужок — вужанятка. Маленькі вужок-бліскучыя вушкі. Вужка нехта забіў, а вужыца адна асталася. Вужэлкі, вужла'ё — неслухі, вачапоры. Вужэлкі малыя так і пілнуюць, каб у шкоду залезці. Вужлаўё малое, галаву атлумілі. Вулі — галубы; яшчэ — галубоў прызываюць: вулі-вулі. Вуляцькі-вулі, ляціце сюды, дзяўбіце пшаніцу. Вуллё — вулей, калода. За вуллё кожнае падатак плаці. Вурыць — біць. Як увурыў яму, дык ён далоў з усіх капылоў. Вусацень — вусач. Вусацень гэны нічога ня робіць, толькі вусы падкручваіць. Выбіцца — спрацавацца, стаміцца. Выбіўся як шпак на гэтай рабоці. Выбушнець, пабушнець — раздабрэць, наліцца сілай, вылюднець, памужнець. Глядзі ты на яго, як выбушнеў. На вачах дзеўчынёшка пабушнела.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 390 ▶