й будзіць па-свінску казаць. Мне адразу цюкнула. Ёрш яе на корань! Яна мне тут пільна ня трэба саўсіў. Усё глядзяць, каб сабе. Некаторыя прыхітрыліся. Закупіцца (адкупіцца) — i харош. Во й спёрся (адгаварыўся). У іх спайка (хаўрус) была. Хватаў, абхватваў (абіраў) людзей. Чужой бядой пачынаець радаванца. Жанчыну заб'ець, a пасля знахальнічаець. Камень яму на грудзі, такой падле! Ня бойся звера, а бойся благога чалавека. Чорт прыйшоў з балота, накруціў круцёлак. Як успомніць — слёзы пусціць. А мы ўжо былі зажыліся. Паціхоньку каля дому скрабаўся. Унукаў прыгадоўваю... Застаўся адзін як кст, як помнік. Магу знаёмага раздзяліць (пазнаць) на адлегласці. Слуханне слабейшае, ня так чую. Што ўжо чакацца, калі ўжо зямлёй пахнеш. Сэрца ў адпачынак як пойдзець, тады кепска. Я захварэў бягом. Недамоглы нейкі стаўся. Нядумана я папаў у больніцу. У мурах не магу дыхаць. Урачыха лухаўкі ўзяла, абслухала-абслухала мяне ўсяго. Як ножам разане. Рука як аграбліна зробілася. Ляпа не хацела разявацца. Не да вясёласці, а трэба слухаць, што болька гаворыць, ты ж ей падчыняешся. Толькі пачынаець абціхацца хвароба, новае зноў. Такі я драміла цяпер. Усё ўжо маё ўрачэнне (захапленне) кончылася. Можа, троху адкрэўлю (папраўлюся). Паглядзіцца, як будзець, можа, i прайдуся. Пайду на калідор, смакану папяросіну. Я занудзеў (засумаваў) тут. Варваноў (вырванцаў, унукаў) маіх прышлюць
Дадатковыя словы
забець, смаканў
0 👁