Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Ветлівенькі такі чалавечак. Шчырасцю кожны бярэць. Ён малец рукаты. Шкураціна якая — прыносіць шкурацінкі мне. Ад сям'і адбіўшыся, трэба ж слухаць некага старэйшага. Розум малады — палявы, вецер i бяжыць, i звіжжыць... Як ты ім у душу ўпаў! Падхухуліцца (прычапурыцца) i ў клуб. Яна такая закукярэчыца (закапылістая)! Ня дужа любіў памаўзаваць па чужых істопках (па чужых жонках). Чалавек стараўся, каб хоць як к жыццю. Прысватыш такі. Маўчалівам чалавеку дрэнна саўсім быць. Цалуемся-мілуемся... Абнятку (абдоймы) арганізаваць... Давай я цябе паціскаю... Мужык кажа жонцы худой: «Іскрыпачка мая, балалайка мая!..» Як задубарыцца (заўпарціцца) яна. Барону й злавіў (правароніў). I смешна, й пацешна. Жонцы трэба мець дысцыпліну перад мужам. Надуюцца адзін на аднаго як мяхі. Што вы тырчыцё? Любілі чарку пацягнуць. Гарчаку ў рот набраць (выпіць). Ёрш тваю на корані! Ён за бутэлькай блыху ў Маскву пагоніць. П'ець па-вар'яцку. А морда здаровая стала, аж вочы пазапахалі (апухлі). А яна пражыцца па ім. Ён запіўся сільна крэпка ды скавенчыўся (замучыўся). I сам рот разінуў (памёр) не парой яшчэ. Матка ў роў (у плач). У яе срадства (радні) не было. Яна ўзялася гарэлку піць. Яна й абдужала яе. Набірацца як бэля. Бацькі ўдубкі з ей. Зблыталася й сыйшлася з нейкай блытаўкай. Такая змяістая баба. Калі сячэш дрэва. трэскі далёка не ляцяць (яблыка ад яблыні...). Тожа блэнда, ейныятранты пазбіраў. Зношанаяперазношаная кашуля. Стаяла б стоцьма. А яна мне
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

варяцку, гарчакў, падхухўліцца, пець, сямі, ўдўбкі
3 👁
 ◀  / 390  ▶