Глінянка — гліняная печ у лазні. Каторую ня cciлю, самі будзеце ліць бочку. Хапае жаркай вады ў лазні. Згніў кузаў у пэтрухі, дык я яго за лазовыя кусты выкінуў. Днішча іржой пераесць. Суседзі на мяне вурчаць. Г арод з гародай (ізгародай, ізгародам). Ужо справіўся сад вырасці. Пайду ў сад, пабяру яблыкаў. З'ёмныя яблыкі. Далуках ляжыць толькі шалупка— восы выядаюць ігрушы. Суха — плугоў ня ўгоніш у зямлю, a цяпер адмачыла. Баронку падчапіў. Рушаная зямелька дожджыку просіць. Як аракі ўсе трудзяцца. У сена ездзілі. Заўтра хлопцы паедуць, хоць троху паскрабаюць карове сена. Косы падстрайваю, істру ім косы. Чараначкі касцяныя аблапіліся ў нажы. Страсянка — страсалі салому з сенам.. Калі свіння гудзіць, ей ня трэба ніякі кнур. Які конь красівы стаў, як яго адпасвіў. Вала за хвост абсіліць, каня мутыліць кожны дзень. Як пень які ў лесе рос. Як пятух закокаець, куры бягом. Курыца аж крылля расставіць — ляціць. Яны таго не нанясуць яец, колькі шкоды наробяць. Петухоў сеч не люблю. Цвердаватая каровіна. Ячмянёк засушыла гэты год. Ячмяні прапалі. Ад сухаты й бульбе добра не было. Каліва яшчэ зялёная, значыць, бульба яшчэ расцець... Пры замарзках ужо. Няма ахвоты да работы. Упаўвека ўжыўшы... Я ўжо работаў для вясёласці. Я тварыў дзяламі. Як закурыш — усю нуду разаб'еш, час перавядзеш падобраму. Навуджваў рыбы. Возера заплыло бузой. Жаўцяк у рыбе вэнджанай не заводзіцца
Дадатковыя словы
зёмныя, разабеш
0 👁